Саша Барон Коэн разыграў праціўнікаў аднаполых шлюбаў

Брытанскі комік Саша Барон Коэн прыняў удзел у мітынгу праціўнікаў аднаполых шлюбаў, які прайшоў ля будынка мэрыі Лос-Анджэлеса. Пры гэтым ён знаходзіўся ў вобразе аднаго з сваіх галоўных персанажаў - Бруна, аўстрыйскага журналіста-гея.

Коэна суправаджалі чальцы здымачнай групы: чакаецца, што гэты эпізод увойдзе ў яго новы фільм. Карціна пад назвай "Bruno: Delicious Journeys Through America for the Purpose of Making Heterosexual Males Visibly Uncomfortable in the Presence of a Gay Foreigner in a Mesh T-Shirt" ("Бруна: Цудоўнае вандраванне па Амерыцы з мэтай прымусіць гетэрасэксуальных мужчын адчуваць сябе няўтульна ў прысутнасці гамасэксуаліста-замежніка ў футболцы-сетачцы") выйдзе да канца 2008 года.

На мітынгу ля мэрыі акцёра ў светлым парыку не адразу пазналі. Калі гэта ўсё-ткі адбылося, Коэн, убачыўшы надыходзячых рэпарцёраў, хутка сеў у машыну і з'ехаў.

Раней Коэн у вобразе Бруна паспрабаваў узяць інтэрв'ю ў губернатара Каліфорніі Арнольда Шварцэнэгера. Акрамя таго, ён паспрабаваў прыняць удзел у некалькіх модных паказах, у прыватнасці, у Парыжы і Мілане.

Нагадаем, што ў Каліфорніі ў цяперашні час дазволеная рэгістрацыя аднаполых шлюбаў, гэта стала магчымым пасля таго, як Вярхоўны суд штата ў чэрвені 2008 года прызнаў забарону на шлюбы паміж гамасэксуалістамі неканстытуцыйнай. Паміж тым 4 лістапада, адначасова з выбарамі прэзідэнта ЗША, у Каліфорніі пройдзе рэферэндум, прысвечаны гэтаму пытанню. Калі большасць выкажацца супраць аднаполых шлюбаў, то ў канстытуцыю штата будзе занесена змена: шлюб будзе вызначацца толькі як "саюз паміж мужчынам і жанчынай".

Фота: www.russiansanfran.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі