Саунд-прадзюсарам песні Паліны Смолавай з’яўляецца Аляксандр Градскі
Пакуль Руслан Аляхно для ўдзелу ў Еўрабачанні вывучае английскую мову, стала вядома, што Паліна Смолава, якая ў пазамінулым годзе прадстаўляла Беларусь і заняла ў галоўным еўрапейскім конкурсе перадапошняе месца, сёлета паспрабуе трапіць на Еўрабачанне ад Расіі.
Як дазналася Еўрарадыё, саунд–прадзюсар песні – сам Аляксандр Градскі. Аўтараў тэксту і музыкі спявачка, на жаль, не памятае, аднак, па яе словах, песня павінна атрымацца шалёна рамантычнай:
“Гэта мая, можна сказаць, прэзентацыйная песня. Таму ў першую чаргу мы накіраваны зрабіць вельмі добра і вельмі цікава. Літаральна праз пару дзён запісваецца ўвесь струнны аркестравы састаў, ужо прапісаны хор, вакальныя партыі.
Песня павінна быць шалёна рамантычный і якаснай. Першапачаткова яна планавалася куды больш простай, аднак Аляксандр Градскі сказаў, што гэтая песня павінна быць іншай, вось зараз мы разумеем, што ён меў на ўвазе”.
Расійскі адборачны конкурс павінен прайсці 9 сакавіка. Акрамя гэтага Паліна Смолава плануе выступіць з апошняй песняй на “Новой волне”. Да таго ж, менавіта гэты трэк будзе галоўным у новым альбоме, які Паліна збіраецца запісваць ужо самым бліжэйшым часам.
Аляксандра Чалей, Еўрапейскае радыё для Беларусі