Савет ЕС замест пытання санкцый абмеркаваў магчымасці дыялогу з Беларуссю
Савет ЕС на сённяшнім пасяджэнні не ўздымаў пытання ўвядзення санкцый да Беларусі. Міністры замежных справаў краін Еўрасаюза абмеркавалі магчымасці дыялогу з нашай краінай. Пра гэта заявіла Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Еўракамісіі Кэтрын Эштан. Кэтрын Эштан: "Мы не абмяркоўвалі санкцыі. Мы амяркоўвалі магчымасці дыялогу з міністрам замежных справаў Беларусі"
Кэтрын Эштан заявіла, што кантактуе з еўракамісарам па палітыцы суседства Штэфанам Фюле па сітуацыі ў Беларусі, а таксама паабяцала, што сітуацыю ў нашай краіне абмяркуюць і на наступным пасяджэнні Савета ЕС.
Яна падкрэсліла, што Савет ЕС занепакоены міліцэйскай акцыяй у дачыненні да Саюзу палякаў і яго старшыні Анжалікі Борыс. Па яе словах, гэта сведчыць пра адкат у адносінах Беларусі і ЕС. Пры тым, што нядаўна ЕС праявіў да нашай краіны вялікую адкрытасць, уключыўшы яе ў тым ліку ва Ўсходняе Партнёрства.