Савет Еўропы асудзіў выкананне двух смяротных прысудаў у Беларусі
Савет Еўропы рашуча асуджае прывядзенне ў выкананне двух смяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Камітэта міністраў СЕ Мішэлін Кальмі-Рэй, генеральнага сакратара СЕ Турб'ерна Ягланда і кіраўніка Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Меўлюта Чавушаглу. "Пакаранне смерцю з'яўляецца варварствам і дэградацыяй, менавіта таму яно было адмененае Саветам Еўропы пратаколам № 6 Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, — гаворыцца ў заяве, якую цытуе БелаПАН. — Урад Беларусі застаецца адзіным у Еўропе, што карае смерцю людзей. Нядаўняе прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў, калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, стане сур'ёзнай перашкодай на шляху збліжэння Беларусі і Савета Еўропы".
Аўтары заявы падкрэсліваюць, што СЕ гатовы аказаць Беларусі любую дапамогу для пераадолення самаізаляцыі краіны: "Але калі пытанне датычыць правоў чалавека і дэмакратыі, шлях можа быць толькі адзін. Мы зноў заклікаем да неадкладнай адмены смяротнай кары".
Па звестках праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя", у канцы мінулага тыдня ў Беларусі былі расстраляныя 25-гадовы Андрэй Жук і 30-гадовы Васіль Юзэпчук. Беларускія праваабаронцы заяўляюць: прывёўшы ў выкананне два смяротныя прысуды, улады Беларусі свядома парушылі нормы нацыянальнага і міжнароднага права.