Савет Еўропы мае правесці экспертызу парушэнняў правоў чалавека ў турмах

Нідэрландская партыя лібералаў (VVD) заклікае Савет Еўропы правесці экспертызу парушэнняў правоў чалавека ў беларускіх турмах. Як паведамілі БелаПАН, еўрапарламентарый Жанін Хенніс Плассхарт і дэпутаты парламента Нідэрландаў Хан тэн Бруке і Ханс ван Баален, яны звярнуліся ў Раду Еўропы з заклікам даручыць Еўрапейскаму камітэту па папярэджанні катаванняў і нялюдскага або зневажальнага стаўлення або пакаранні заняцца беларускімі зняволенымі.


"Беларускія турмы і калоніі маюць вельмі дрэнную рэпутацыю з-за нечалавечых умоў утрымання зняволеных, як шмат раз апісана ў дакладах праваабарончых міжнародных арганізацый, напрыклад "Міжнароднай амністыі". У іх дакладах часта згадваецца імя палітвязня Аляксандра Казуліна", — гаворыцца ў заяве нідэрландскіх палітыкаў.


14—18 красавіка ў рамках чарговай сесіі ПАСЕ у Страсбурзе Нідэрландская партыя лібералаў мае намер агітаваць міжнародную грамадскасць падтрымаць яе ініцыятыву.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі