Савет Еўропы шкадуе аб рашэнні Вярхоўнага Суду Беларусі

Генеральны Сакратар Савета Еўропы Торб'ёрн Ягланд (Thorbjørn Jagland) "вельмі засмучаны" тым, што Вярхоўны Суд адрынуў апеляцыі двух чалавек, прыгавораных да смяротнага пакарання, паведамляе прэс-служба Савета Еўропы. "Савет Еўропы неаднаразова асуджаў смяротныя кары ў Беларусі і заклікаў да адмены смяротнага пакарання. Я веру, што прэзідэнт Лукашэнка скарыстаецца сваімі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі дараваць прыгавораным да смерці грамадзянам. Смяротнае пакаранне не сумяшчальнае з каштоўнасцямі, якія мы як еўрапейцы падзяляем... Смерць – не правасуддзе", паведаміў 24 верасня Торб'ёрн Ягланд.

У той час, калі Савет Европы і Беларусі абмяркоўваюць магчымыя крокі да адмены смяротнага пакарання, улады мусяць абярнуць словы ў справу і даслаць моцны сігнал аб неабходнасці ўвядзення мараторыя, гаворыцца на сайце арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі