Савет Еўропы спадзяецца, што дыялог дасць плён бліжэйшымі месяцамі

У Мінску ў пятніцу праходзіць круглы стол "Еўрапейскія каштоўнасці", на якім прысутнічаюць чыноўнікі Канфедэрацыі міжнародных недзяржаўных арганізацый Савета Еўропы, беларускія дэпутаты, прадстаўнікі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, прадстаўнікі беларускіх недзяржаўных арганізацый. Прэзідэнт Канфедэрацыі МНДА Жан-Мары Хэйт адзначыў Еўрарадыё, што галоўная мэта круглага стала і дыялогу — вызначыцца, якім чынам зрабіць лепш для беларускіх грамадзянаў. І Савет Еўропы гатовы ў гэтым дапамагчы.

Жан-Мары Хэйт: "На сустрэчы прадстаўленыя два розныя падыходы: адзін прадстаўлены недзяржаўнымі арганізацыямі, другі — людзьмі пры ўладзе. Яны мусяць паразумецца аб адкрыцці дыскусіі. Я ўпэўнены, мы знойдзем гэтую дарогу. Бо гэта якраз роля Савета Еўропы і Канферэнцыі МНДА Савета Еўропы дапамагчы кожнаму боку дыялогу вызначыць, што лепей для грамадзянаў".

Жан-Мары Хэйт упэўнены, што дыялог дасць плён бліжэйшымі месяцамі.

Жан-Мары Хэйт: "Гэта першы крок, першы ўзровень дыскусіі. Упэўнены, што на працягу месяцаў эвалюцыя дойдзе да метаморфозы, да важных зменаў. Трэба час, мы імкнемся наперад".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі