Савет Еўропы выказаў шкадаванне ў сувязі са смяротнай карай у Беларусі
"Мы выказваем шкадаванне ў сувязі з яшчэ адным паведамленнем пра смяротнае пакаранне ў Беларусі. Мы заклікаем Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне альбо прынамсі ўвесці мараторый. Смерць — гэта не правасуддзе".
Такі допіс размясціў у Твітары афіцыйны прадстаўнік генсакратара Савета Еўропы Дэніэл Хольтген.
Нагодай для заявы стала сённяшняе паведамленне пра чарговы прыведзены ў выкананне смяротны прысуд.
Як распавядала Еўрарадыё, 17 снежня ў Бабруйску быў пакараны смерцю Аляксандр Асіповіч. Яго прызналі вінаватым у жорсткім забойстве дзвюх дзяўчат: адну ён 16 разоў ударыў нажом, а другую забіў малатком. Калегія Вярхоўнага суда пацвердзіла смяротны прысуд, вынесены Магілёўскім абласным судом. Кіраўнік дзяржавы таксама не памілаваў Асіповіча.
We deplore another reported execution in Belarus. We call on Belarus to abolish the #deathpenalty, or at least introduce a moratorium. Death is not justice. https://t.co/3xvkTVnCNy
— Daniel Holtgen (@CoESpokesperson) December 19, 2019
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.