Савет Еўропы заклікае афіцыйны Мінск вызваліць усіх палітвязняў
Вызваліць усіх беларускіх палітвязняў заклікае Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый Савета Еўропы. Яна таксама заклапочаная пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў
Беларусі сёлета. Спецыяльная рэзалюцыя была прынятая на пасяджэнні ў
Страсбуры.
У ёй адзначаецца, што на працягу двух тыдняў у Беларусі былі арыштаваныя паўсотні ўдзельнікаў акцый пратэсту і сотні людзей жорстка збітыя.
Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый Савета Еўропы заклікае афіцыйны Мінск спыніць рэпрэсіі, выключыць са складу крымінальных злачынстваў сяброўства ў незарэгістраваных арганізацыях, не перашкаджаць дзейнасці недзяржаўных СМІ, а таксама стварыць умовы для правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў.
Радыё Свабода