Сай-транс паці "Waking Life": трып-2010 адкрыты! (фота + відэа)
Промагрупа "Union Family" (таксама "Organic Family") распачала транс-сезон з цуду: за колькі гадзін яны ператварылі клуб-сталоўку ў сапраўдную казку! Дызайнеры Андрэй і Ўлада падрыхтавалі для Waking Life спецыяльны "вясновы” дэкор. Арганізатары Воля Траўкіна і Жэня (Venom) стваралі хатнюю сяброўскую атмасферу пры дапамозе свечак, благавоній і проста добрым словам у адрас гасцей. Дыджэі Adrin, Amanita, Microohm, Venom і TriCK адказвалі за музычную частку.
19 сакавіка ў клубе “Da Club” нарэшце пасля зімовага перапынку сям’я сабралася разам. "Waking Life" – была хутчэй сустрэчай сяброў, чым начной тусоўкай.
Воля: “Прыходзяць людзі, мы з усімі вітаемся, усім зычым прыемнага адпачынку. Людзі дзякуюць у адказ. Гэта ўжо прыемна.”
І, як часта здараецца на транс-вечарынах, цяжка было знайсці новых людзей. Хаця, арганізатар Воля лічыць, што гэта не заўсёды добра.
Воля: “Асабіста я за прасоўванне. Бывае, прапускаеш некага новага і людзі коса на яго глядзяць. Я лічу, што такія людзі толькі дапамагаюць транс-культуры. І калі гэта не для іх, яны проста адсеяцца.”
Але для мерапрыемстваў такога фармату колькасць людзей – не самае важнае.
Воля: “Мерапрыемства робіцца для душы. Нават калі б былі толькі мы і дыджэі, ўсё роўна ўсё б было файна.”
Атмасфера на танцполе сапраўды спрыяла таму, каб цудоўна адпачыць нават удваіх. Дызайнеры Андрэй і Ўлада (Трып-Арт), што ўжо каля года працуюць з “Арганікамі”, з нагоды надыходу вясны прыдумалі новыя псіхадэлічныя ўпрыгожанні.
Андрэй Жукаў: “Акурат зараз у нас абнавіўся дызайн. З’явілася больш фракталаў. Развіваемся."
Улада: "Мы хочам паказаць тое, што шмат хто не можа нават уявіць. Нашы карціны адлюстроўваюць нашы думкі.”
Для нязвыклага вока псіхадэлічны дызайн - гэта сапраўды касмічна і чароўна. Таму што ён ствараецца не толькі сэрцам, але і няспыннай працаў падсвядомасці.
Андрэй Жукаў: “Калі працуеш над такім дызайнам 100% часу сыходзіць на праслухоўванне псіхадэлічнай музыкі, самавыражэнне ў пэўных формах.”
Але ўсе намаганні стварыць патрэбную атмасферу ў клубе даволі штучныя. Таму што галоўны атрыбут псіхадэлічнага трансу – гэта лес.
TriCK: “Такія паці як сёння мы праводзіму асноўным, каб сабраць сяброў. А асноўныя сілы мы кінем на оўпэны. Транс створаны для таго, каб граць яго на адкрытым паветры.”
Дакладных планаў наконт мерапрыемстваў да адкрытым паветрам пакуль няма. Бо амаль ўсё залежыць ад надвор’я. Затое ёсць вялікае жаданне працягваць культуру транс-оўпэнаў у Беларусі.
Жэня (Venom): "Чакаем добрага надвор’я! У нас, як заўсёды, плануецца некалькі оўпэн-эйраў. Я думаю, што прырода нас сама пакліча, калі стане цёпла. Пэўных планаў пакуль няма. Ёсць толькі добрыя думкі."
І калі вы раптам ніколі не чулі сапраўднай лясной музыкі, вас з задавальненнем запрашаюць у “сям’ю”.
Фота: Таранціна