Саюз палякаў ад візіту Сікорскага чакае легалізацыі
Прадстаўнікі неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі спадзяюцца на сённяшні прыезд у Беларусь міністра замежных справаў Полшчы Радаслава Сікорскага. Яны чакаюць, што гэты візіт дапаможа легалізаваць іх арганізацыю. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кіраўніца Саюзу Анжэліка Арэхва. Арэхва: "Для нас найважнейшым пытаннем застаецца легалізацыя нашай арганізацыі. Гэтае пытанне не вырашанае ўжо 5 гадоў. І мы маем надзею, што гэтае пытанне будзе вырашаным. Тым больш, што гэта ўжо не першая сустрэча Сікорскага з уладамі Беларусі".