Саюз палякаў ушанаваў месца пахавання паўстанцаў 1863 году
Сёння актывісты апазіцыйнага Саюзу палякаў пачалі запальваць знічы і ўскладаць кветкі да магілаў з нагоды Дня памяці памерлых, паведамляе Радыё Свабода.
Першым ушанавалі месца пахавання сарака паўстанцаў 1863 году каля вёскі Мінявічы Мастоўскага раёну. Гэтае пахаванне ўзгадвала ў сваёй творчасці пісьменніца Эліза Ажэшка.
Знічы былі запаленыя таксама на магіле Яна і Цэцыліі ў суседняй вёсцы Багатырэвічы. Іх Эліза Ажэшка вывела ў сваім рамане «Над Нёманам».
Пра гэта паведаміў адзін з кіраўнікоў Саюзу палякаў Андрэй Пачобут. Ён зазначыў, што актывісты арганізацыі ў бліжэйшыя чатыры дні наведаюць больш за тысячу магілаў у розных мясцінах Беларусі. Гэта месцы пахавання палякаў і людзей, звязаных з польскай культурай, сказаў ён.