«Саюзмультфільм» можа забараніць «Самы лепшы фільм»
Cтваральнікі «Самага лепшага фільма» Comedy Club Production пазапраўна выкарысталі образ Чабурашкі.
«Саюзмультфільм» заявіў, што правы на гэтага героя належаць яму, а таму ён мае намер звярнуцца ў суд.
Паводле словаў афіцыйнага прадстаўніка кампаніі Арнольда Татарынцава, «сума кампенсавання павінна быць значнай, улічваючы папулярнасць фільма і характар парушэння.
Калі проста дамовіцца не атрымаецца, хутчэй за ўсё «Саюзмультфільм» звернецца ў суд з пазовам супраць стваральнікаў фільма. А той, верагодна, прыме рашэнне аб забароне пракату фільма».
Між тым, дырэктар па кінавытворчасці Comedy Club Production Дзяніс Нічыпараў упэўнены, што ўсе правы на выкарыстанне выявы Чабурашкі ў фільме «вычышчаныя».
Ён дадаў, што стваральнікі стужкі «ўзнавілі маляванага Чабурашку з дапамогай камп'ютарнай графікі. І правы на выкарыстанне выявы набываліся ў яе аўтара - мастака Леаніда Шварцмана».
Аднак гендырэктар «Фільмафонд кінастудыі Саюзмультфільм» Васіль Шыльнікаў заявіў, што правы на выкарыстанне Чабурашкі Шварцману не належаць.
Эксперты лічаць, што ўслед за «Саюзмультфільмам» з прэтэнзіямі да Comedy Club Production пачнуць звяртацца і іншыя кампаніі.
Нагадаю, што за першыя чатыры дні пракату фільм сабраў 16,5 мільёна долараў.
Фота: kvnru.ru