"СБ" апублікавала працяг "кампрамату на апазіцыю"
Другая частка артыкула прысвечана пераважна падзеям 19 снежня.
Спачатку публікуюцца працяглыя інструкцыі па перавозе грошай праз мяжу. Няясна, чые і кім сфармуляваныя.
Як і ў першай частцы артыкула, у другой так і не публікуецца звестак, адкуль жа кампанія "Гавары праўду" атрымала першаснае фінансаванне — гэтая тэма пакрытая моракам. Між тым гэта дзіўная фігура змаўчання для такога матэрыялу, які прэтэндуе на расследаванне, гаворыць "Наша Ніва".
Істотная частка другога выпуску артыкула прысвечана паводзінам заходніх дыпламатаў у часе выбараў. Праводзіцца думка, што пасол Швецыі Стэфан Эрыксан браў асабліва актыўны ўдзел у падзеях.
Прыводзіцца кароткая храналогія падзей на Плошчы 19 снежня, некалькі ўрыўкаў з падслуханых тэлефонных размоваў ці таго, што выдаецца за такія размовы. Урэшце, публікуецца спіс "удзельнікаў беспарадкаў".