“СБ”: Функцыя дзяржавы зводзіцца… да строгага антыманапольнага кантролю
Газета Адміністрацыі прэзідэнта падтрымлівае лібералізацыю коштаўтварэння і ўдзельнічае ў кампаніі за вяртанне коштаў на месца. Недзяржаўныя газеты прыгадваюць старыя кошты, радуюцца новым і сумуюць па эканамічнай свабодзе. Плазменныя панелі, лядоўні ад еўрапейскіх вытворцаў і мікрахвалёўкі больш нікому не патрэбныя. Найбольш нахабныя нават паспрабавалі вярнуць іх на палічкі гіпераў, але безвынікова. Людзі ізноў пацягнуліся ў крамы па “звычайныя” спажывецкія тавары. І раптам высветлілася, што кошты на іх адчувальна ўзраслі! Апошняй падвышэнні коштаў заўважыла дзяржава.
21 студзеня супакойваць людзей кінулася “БелТА”. Агенцтва распавяло пра тое, што яшчэ з 14 снежня Мінэканомікі сумесна з Мінгандлем і КДК правяраюць узровень коштаў у крамах ды на рынках. Там яны пабачылі завышэнні рознічных коштаў на 5% – 70%. У прыватнасці, мандарыны ды апельсіны падаражэлі на 40%! Санкцыі да людзей, якія спрабавалі надурыць пакупнікоў (у дэфініцыях журналістаў “БелТА” – парушалі парадак коштаўтварэння) – штрафы да 40 базавых велічыняў ды пазбаўленні ліцэнзіяў.
“...прадпрымальнікі тлумачаць павышэнне коштаў дэвальвацыяй беларускага рубля. Шмат хто з суб'ектаў гаспадарання сапраўды закупляў прадукцыю па новых коштах. Аднак частка гандляроў проста скарысталіся сітуацыяй і павялічылі рознічныя і адпускныя кошты значна больш за дапушчальную мяжу”.
Прыкладна такі ж message давяла да сваіх чытачоў “Беларусь Сегодня”. Журналісты сцвярджаюць, што цяпер кошты “адкатваюцца” назад, а некаторыя тавары ў бліжэйшы час патаннеюць на 7% – 15%. Цікава, што газета, якая столькі гадоў падтрымлівала дзяржаву ў жорсткім рэгуляванні коштаў, цяпер з’яўляецца актыўнай прыхільніцай рынкавых стасункаў і барацьбы з “манапалізмам”:
“...апошнія праверкі зусім не азначаюць, што лібералізацыя коштаўтварэння адмяняецца. Наадварот, рэгуляванне коштаў будзе скарачацца. І нічога страшнага ў гэтым няма! Шмат у якіх краінах кошты збіваюць не чыноўнікі, а рынак: цвёрдая канкурэнцыя вытворцаў і прадаўцоў. Функцыя дзяржавы зводзіцца… <...> да строгага антыманапольнага кантролю”.
Тым часам “БелГазета” на мінулым тыдні апублікавала інфармацыю пра тое, што па ўзроўні эканамічнай свабоды Беларусь знаходзіцца на 167-м месцы, паміж Конга і Іранам. Так што неспадзяванае ўхваленне журналістамі “Советской Белоруссии” лібералізацыі коштаўтварэння вельмі да месца: трэба ж неяк выцягваць краіну з адміністрацыйна-каманднай яміны! Цытата з “БелГазеты”:
“Калі празмернае дзяржрэгуляванне было адным з фактараў павелічэння эканамічных праблемаў, наўрад ці большае дзяржрэгуляванне іх вырашыць. <...> Калі грашовая прапанова была завялікай, наўрад ці паніжэнне працэнтных ставак магічным чынам вырашыць праблемы попыту”.
“Наша Ніва” звяртае ўвагу сваіх чытачоў на паніжэнне коштаў на жытло. Кошты на нерухомасць “паплылі”, што дазваляе людзям з грашыма рабіць выгадныя гешэфты!
“Каб прадаць кватэру, людзі робяць гіганцкія зніжкі. Гэта ўплыў крызісу — амаль усе беларускія банкі спынілі выдачу крэдытаў на набыццё і будаўніцтва жылля, а тыя, што па-ранейшаму выдаюць крэдыты — абмежавалі сумы і ўзнялі працэнты. Імаверна, гэта яшчэ не мяжа зніжэння цэнаў, бо на паралельных рынках, напрыклад, у Кіеве, цэны ўпалі на 50—80%”.
“Комсомольская правда в Белоруссии” у кожным нумары параўноўвае сённяшнія кошты на прадукты з ранейшымі. Выходзіць, што аліўкавы алей падаражэў у два разы, рыба – на 50%, карвалол – на 42%...
Відаць, калі да Новага года мы скардзіліся адно аднаму на жыццё, мы яшчэ не ўяўлялі, што такое “дрэнна”!