"СБ" пачала друкаваць "кампрамат" на апазіцыю
"СБ. Беларусь сегодня" ў нумары ад 14 студзеня пачала друкаваць абяцаны "кампрамат" на беларускую апазіцыю. Нагадаем, такое даручэнне на прэс-канферэнцыі 20 снежня мінулага года даў кіраўнік дзяржавы. Першая частка гэтага матэрыялу мае назву "За кулисами одного заговора. Переданные по указанию Главы государства для опубликования в "СБ" рассекреченные документы о событиях 19 декабря".
Вытрымкі з дакументаў прысвечаны пераважна стварэнню, фінансаванню і дзейнасці кампаніі "Гавары праўду". Іншыя палітычныя сілы там асвятляюцца значна менш. Аўтарамі публікацыі падкрэсліваецца, што за шэрагам апазіцыйных структараў стаялі заходнія дзяржавы і нават спецслужбы, якія паставілі задачу "змяніць уладу ў краіне".
Варта адзначыць, што сярод "аператыўных матэрыялаў" прысутнічае і "фрагмент электроннай перапіскі па сістэме "Скайп".