СБУ — пра заяву Лукашэнкі пра сустрэчу: "Лухта і фантазіі"

СБУ / twitter.com/InfoProstirUA
СБУ / twitter.com/InfoProstirUA

Заява Лукашэнкі, быццам Служба бяспекі Украіны папрасіла пра сустрэчу з беларускімі калегамі, не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта сказаў спікер СБУ Арцём Дзехцярэнка.

"СБУ не каментуе лухту і чарговыя фантазіі чалавека, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі",перадае ягоныя словы РБК-Украіна.

21 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, быццам два дні таму СБУ папрасіла пра сустрэчу з беларускімі спецыялістамі. "Я кажу: добра, давайце сустракацца, якія пытанні", — распавёў ён журналістам на Абуз-Лясноўскім палігоне щ Брэсцкай вобласці.

Дарэчы, напярэдадні старшыня КДБ Іван Тэртэль заявіў, нібыта ў Беларусі затрымалі ўкраінскага шпіёна і двух беларусаў, якія працавалі на ўкраінскую спецслужбу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі