Сцэнарысты галівуду зрываюць сусветныя ўзнагароды

Прафсаюз галівудскіх сцэнарыстаў хутчэй за ўсё забароніць сваім сябрам працаваць над тэкстамі для пяцідзесятай цырымоніі ўручэння ўзнагарод ад амерыканскай Акадэміі гуказапісу "Грэмі", якая адбудзецца ў ЗША ўпачатку лютага. Ці будзе праведзены пікет сцэнарыстаў на ўручэнні "Грэмі", пакуль яшчэ не вырашана. Дадам, што страйк галівудскіх сцэнарыстаў ужо сур'ёзна адбіўся на правядзенні шэрагу буйных цырымоній у ЗША.

Так, прэмія "Залаты Глобус" упершыню за сваю гісторыю ўручалася не як яскравае шоў, а падчас звычайнай прэс-канферэнцыі.

Цікава, што лёс цырымоніі ўручэння галоўнай кінематаграфічнай прэміі ў ЗША, "Оскара", дагэтуль няясны: сцэнарысты могуць адмовіцца ад працы над шоў альбо проста пікетаваць мерапрыемства.

Нагадаю, што "Грэмі" будзе ўручацца сёлета ў пяцідзесяты раз. Фаварытамі цырымоніі, якая пройдзе ў Лос-Анджалесе 9 лютага 2008 года, з'яўляюцца брытанская спявачка Эмі Уайнхаус і амерыканскі рэпер Канье Вэст.

Фота: news.bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі