Scorpions адправяцца ў развітальны тур

Нямецкія рокеры Scorpions ставяць кропку ў кар’еры, пра што паведамілі на сваёй старонцы ў Інтэрнэце. Паводле музыкаў, альбом, які рыхтуецца да выхаду і рэліз якога запланаваны на 17-га сакавіка, стане апошнім у дыскаграфіі аўтараў папулярных рок-балад.

Цягам 2010-га года рокеры плануюць гастраляваць па свеце з мэтай прэзентацыі альбома «Sting In The Tale» і развітання са сваімі фэнамі.

Нагадаем, гурт Скорпіёнс быў заснаваны ў 1965-м годзе гітарыстам Рудольфам Шэнкерам. За сваю кар’еру гурт выдаў 15 студыйных альбомаў, тыраж якіх склаў больш за 75 мільёнаў экзэмпляраў. У выніку каманда стала першым нямецкім рок-гуртом, які набыў вядомасць ва ўсім свеце.

Фота: www.music.avenew.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі