Сцяг Полацка будзе ўзняты на Эверэсце

Сцяг Полацка і капсула з зямлёй са Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра будуць паднятыя на самую высокую гару ў свеце — Эверэст. Расказвае наш карэспандэнт Валерый Зуеў:

“Гэтая ідэя належыць расійскаму бізнесоўцу Сяргею Батуру. Ён нарадзіўся ў Полацку, а цяпер жыве ў Прыморскім краі. На пачатку красавіка група альпіністаў, у складзе якой будзе і Сяргей Батура, запланавала ўзыходжанне да самай высокай кропкі зямной паверхні.


У выніку экспедыцыі на Эверэсце і будзе ўсталяваны полацкі сцяг ды капсула з зямлёй з манастыра, які заснавала Еўфрасіння Полацкая, якая лічыцца нябеснай заступніцай Беларусі. Днямі ў Полацкім гарвыканкаме гэтыя рэчы былі ўручаныя былому земляку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі