Сцягванне ўнутраных войскаў у Кіеў спынена
Унутраныя войскі Украіны, якія атрымалі ў суботу загад рухацца ў Кіеў, спыніліся ў розных абласцях краіны.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў краіны Міхаіл Карніенка. Ён адзначыў, што войскі ў Кіеве не патрэбныя, у горадзе хапае сілаў для падтрымання парадку.
У той жа час ён адзначыў, што па рашэнні міністра ў сталіцу могуць быць прыцягнутыя спецпадраздзяленні.
Нагадаем, раніцай у суботу з'явіліся супярэчлівыя паведамленні аб сітуацыі вакол унутраных войскаў.
Сцвярджалася, што па загадзе камандуючага ўнутранымі войскамі Аляксандра Кіхценкі, у Кіеў рухаецца больш за 2 тысячы салдат.
Напярэдадні, Віктар Юшчанка выдаў указ аб прамым падначаленні ўнутраных войскаў прэзідэнту.
РИА Новости