Сечын: Расія чакае за газ грошы, а не акцыі

Запазычанасць Беларусі за газ перад Расіяй можна аплаціць толькі грашыма, а не перадачай актываў. Пра гэта, па звестках РІА "Новости", заявіў віцэ-прэм'ер РФ Ігар Сечын. Заява Аляксандра Лукашэнкі пра гатоўнасць абмяркоўваць з Расіяй перадачу кантролю над "Белтрансгазам" было ўспрынятая як магчымы механізм пагашэння запазычанасці (192 млн долараў) за пастаўлены ў 2010 годзе газ.

Сечын таксама заявіў, што Расія не бачыць падставаў для адмены экспартнага мыта на нафту для Беларусі. Па яго словах, адмена мытаў на нафту для Беларусі магчымая толькі ў рамках фармавання Адзінай эканамічнай прасторы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі