Секунда палітагітацыі на ўкраінскім тэлеканале дасягне 120 долараў

Секунда тэлеэфіру для перадвыбарнай агітацыі на канале ICTV можа каштаваць ад 2,5 да 120 долараў, у залежнасці ад часу выхаду ў эфір і дня тыдня.

Згодна з апублікаванымі расцэнкамі "Міжнароднай камерцыйнай тэлерадыёкампаніі (ICTV)”, самыя нізкія кошты — у буднія дні, з 4 па 31 жніўня, у перыяд з 2.00 да 6.00 гадзін па кіеўскім часе — крыху больш за 2,5 долара.

У той жа час з 1 па 28 верасня кошт секунды эфірнага часу для палітагітацыі ў гэтым інтэрвале часу складае ўжо 4 долары. Самы дарагі час — у прайм-тайме з 20.00 да 23.00 — 120 долараў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі