Сем лядовых палацаў пабудуюць у Гомельскай вобласці

У Гомельскай вобласці, згодна з указам Лукашэнкі, да 2014 года павінны пабудаваць сем лядовых палацаў. Адзін з іх з'явіцца ў абласным цэнтры. Аб гэтым паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон на чарговай сустрэчы са студэнтамі аднага з гомельскіх універсітэтаў. Акрамя таго, тры буйныя вытворчыя прадпрыемствы Гомеля: станкабудаўнічы завод імя Кірава, завод вымяральных прыбораў і ААТ "Сантэп",плануецца перанесці з цэнтру за межы горада. На іх месцы збіраюцца пабудаваць аб'екты сацыяльна-культурнага прызначэння, распавёў Якабсон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі