Сем тысяч беларускіх прадпрыемстваў узялі на працу 4 тысячы п'яніц
У Беларусі вызначылі пералік арганізацый для працаўладкавання тых, каго пазбавілі бацькоўскіх правоў.
У спіс трапілі амаль 7 тысяч прадпрыемстваў, піша “Тэлеграф”. Па выніках працы за дзевяць месяцаў гэтага года, выканкамам удалося ўладкаваць на працу больш за 4 тысячы пітушчых чалавек.
Па звестках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, амаль 60% з іх атрымалі месцы з заробкам ад 200 да 400 тысяч рублёў, больш за 38% — ад 400 да 750 тысяч, 3% — звыш 750 тысяч.
Тым не менш, бацькі, пазбаўленыя правоў, пакрываюць дзяржаве толькі палову выдаткаў на ўтрыманне дзяцей.