Сенат ЗША дазволіў спецслужбам чытаць электронную пошту амерыканцаў
Сенат кангрэса ЗША прагаласаваў у пятніцу за законапраект, які дазваляе прэзідэнту Джорджу Бушу захаваць праграму перахопу на электронных каналах сувязі ўнутры краіны.
За яго прагаласавалі 60 сенатараў, супраць — 28. Законапраект адпраўлены ў палату прадстаўнікоў, якая можа разгледзець яго ўжо сёння.
Лідэры дэмакратаў, якія маюць у сенаце намінальную большасць, былі супраць гэтага законапраекта і прапаноўвалі свой варыянт, які, аднак, не прайшоў, набраўшы 43 галасы супраць 45.
Па новым законапраекце спецслужбам непатрэбны дазвол суда на перахоп электронных паведамленняў.
Мяркуецца, што закон будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў. За гэты час плануецца падрыхтаваць больш дасканалы дакумент.
ВВС