Севярынец: Аб’яднаныя дэмсілы, магчыма, чакае перафарматаванне

Магчыма, чакаецца перафарматаванне АДС. Каардынацыйны камітэт Еўрапейскай кааліцыі зацвердзіў заяву пра выхад з Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Еўракааліцыя спыняе дамову ў аднабаковым парадку. Але пасля гэтага, паводле спадара Статкевіча, назва “АДС” скасоўваецца і цяпер калегі па АДС мусяць абраць альбо старую, альбо нейкую іншую назву, паведамляе “Радыё Свабода”.

Магчыма, бліжэйшым часам чакаецца перафарматаванне АДС, заявіў Еўрарадыё ідэйны лідэр Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец:

“Выхад Еўракааліцыі з АДС звязаны з тым, што АДС паказалі сваю неэфектыўнасць. Пазіцыя хрысціянскіх дэмакратаў: нам патрэбныя пашыраныя аб’яднаныя дэмакратычныя сілы без камуністаў. Думаю, што бліжэйшым часам магчыма перафарматаванне АДС, нарэшце”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі