"Шахцёр" і "Нафтан" пазмагаюцца за права прадстаўляць Беларусь у Лізе Еўропы

Футбалісты салігорскага "Шахцёра" і наваполацкага "Нафтана" згуляюць у нядзелю ў фінале Кубка Беларусі. Матч пачнецца а 18-й гадзіне на сталічным стадыёне "Дынама", уваход на яго будзе бясплатным, інфармуе БЕЛТА. Адзначым, што ўладальнік Кубка атрымае права прадстаўляць Беларусь у першым розыгрышы Лігі Еўропы, які замяняе Кубак УЕФА.

Сталічнае ДАІ паведамляе, што падчас сённяшняга матчу ў раёне стадыёна "Дынама" на вуліцах Ульянаўскай, Свярдлова, Кірава і Леніна ўводзіцца забарона на спыненне і стаянку транспарту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі