"Шахцёр" пад кіраўніцтвам Эдуарада Малафеева перамог у гасцях "Нёман"

У суботу праходзяць тры матчы 1/4 фінала футбольнага Кубка Беларусі. Салігорскі "Шахцёр" пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева вырваў перамогу ў Гродне ў мясцовага "Нёмана" — 2:1. Прайграючы амаль увесь матч (у гаспадароў поля на 14-й хвіліне гол забіў Андрэй Горбач), госці правялі на апошніх хвілінах два галы, вызначыліся Аляксандр Грэнькоў і Павел Сітко. Наваполацкі "Нафтан" прайграў у Магілёве жодзінскаму "Тарпеда" — 0:2. Галы забілі Ўладзімір Мароз (41) і Ігар Крывабок (89).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі