"Шахцёр" сёння можа скокнуць на 3-е месца ў Чэмпіянаце Беларусі па футболе

18 кастрычніка пройдуць 3 матчы 23 тура Чэмпіятата Беларусі па футболе. “Нафтан” у Наваполацку прымае гродзенскі “Нёман” у мінску сустрэнуцца прынцыповыя супернікі: МТЗ-РІПА і “Дынама” — а салігорскі “Шахцёр” на хатнім стадыёне згуляе супраць БАТЭ. Нагадаем, барысаўская каманда забяспечыла сабе чэмпіёнства некалькі тураў таму. А за другое месца змагаюцца мінскае “Дынама” і магілёўскі “Днепр”, што ўчора згубіў ачкі, згуляўшы ўнічыю — 0:0 — з дынамаўцамі з Брэста.

На “бронзу” чэмпіяната прэтэндуюць жодзінскае “Тарпеда”, якое ў матчы 23 тура саступіла “Смаргоні” з лікам 1:2, і “Шахцёр”, у якога, у выніку перамогі над БАТЭ, ёсць шанец ускочыць з 5-га адразу на 3-е месца.

Пачатак усіх сённяшніх матчаў у 15:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі