Шакіра падпісала кантракт з Live Nation

Калумбійская поп-зорка Шакіра падпісала 10-гадовы кантракт з канцэртнай кампаніяй Live Nation, паведамляе газета The New York Times. Сума кантракта ацэньваецца ад 70 да 100 мільёнаў долараў. Паводле дамовы, Live Nation будзе аказваць спявачцы поўны спектр паслуг (так званы "кантракт на 360 градусаў"): займацца выпускам альбомаў, арганізацыяй канцэртных тураў і распаўсюджваннем сувенірнай прадукцыі.

Паміж тым у Шакіры яшчэ не мінуў кантракт з гуказапісваючай кампаніяй Epic Records, для якой яна абавязаная выпусціць яшчэ тры альбомы: адзін на англійскай мове, адзін на іспанскай і складанку хітоў. У сувязі з гэтым Live Nation пакуль не мае правоў на выданне новых працаў спявачкі.

Нагадаем, што Live Nation ужо мае доўгатэрміновыя кантракты з Мадонай, рэперам Jay-Z і гуртом U2. Раней хадзілі чуткі, што кампанія таксама мае намер скласці кантракт з The Rolling Stones, аднак мэнэджмент групы іх аспрэчыў.

Фота: www.mtv.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі