Шакіра выступіць на інаўгурацыі Абамы

Поп-зорка ШакІра (Shakira) возьме ўдзел у гала-канцэрце з нагоды інаўгурацыі новага прэзідэнта ЗША Барака Абамы. Адбудзецца гэтая падзея 20 студзеня ў Вашынгтоне. Акрамя Шакіры, павіншаваць Абаму прыедуць вядомыя акцёры Сюзэн Сарандон, Спайк Лі, Эн Хэтевэй і шэраг іншых знакамітасцяў свету шоў-бізнэсу.

Як і шматлікія яе калегі, Шакіра актыўна падтрымлівала Барака Абаму падчас яго прэзідэнцкай кампаніі. «Я упэўненая, што Абама зможа разрадзіць складанае палітычнае становішча і вярнуць давер да Злучаных Штатаў», - заявіла спявачка ў адным з інтэрв'ю.

У сваю чаргу, пераемнік Джорджа Буша не хаваў сваё захапленне спявачкай і яе дабрачыннымі распачынаннямі.

Нагадаем, што падчас прэзідэнцкіх выбараў 4 лістапада кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Барак Абама абыйшоў свайго суперніка, рэспубліканца Джона Макейна, стаўшы такім чынам першым чарнаскурым прэзідэнтам ЗША.

Фота: www.firstwarez.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі