Шапуцька будзе ў ЦВК абараняць каманду Рымашэўскага ад рэпрэсій
20-гадовая Таццяна Шапуцька стала сябрам ЦВК з правам дарадчага голасу. У Цэнтравыбаркам яе вылучыў сваёй прадстаўніцай кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.
У гутарцы з Еўрарадыё Таццяна паведаміла, што збіраецца абараняць інтарэсы Рымашэўскага падчас выбарчай кампаніі:
Шапуцька: "Найперш я бачу сваю працу як абарону інтарэсаў БХД, канкрэтна – кандыдата ад БХД падчас выбарчай кампаніі. Калі будуць нейкія заўвагі з боку сяброў каманды Рымашэўскага ці будуць нейкія рэпрэсіі ў дачыненні да гэтай каманды, я буду мець магчымасць агучваць гэта непасрэдна камісіі. Таму я лічу, што гэта добрая магчымасць наўпрост казаць ім пра ход кампаніі. Я думаю, што атрымаю больш досведу непасрэдна з гэтых паседжанняў"
Акрамя Віталя Рымашэўскага яшчэ трое кандыдатаў накіравалі сваіх прадстаўнікоў у ЦВК. Так, Таццяну Процьку вылучыў Уладзімір Някляеў. Інтарэсы Яраслава Раманчука будзе прадстаўляць Сяргей Альфер, а Віктара Цярэшчанкі – Наталля Цярэшчанка.
Яшчэ застаецца 6 месцаў для сяброў ЦВК з правам дарадчага голасу.