Шаўцоў: "Складана ўявіць, чым Расія можа замяніць Беларусь на захадзе"
Палітолаг Юры Шаўцоў лічыць, што канфлікт Беларусі і Расіі працягнецца да канца расійскай выбарчай кампаніі. Так эксперт у гутарцы з Еўрарадыё пракаментаваў той факт, што Аляксандр Лукашэнка не падпісаў Плану выкарыстання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі.
Нагадаем, кіраўнік краіны адмовіўся падпісваць дакумент у працоўным парадку. Маўляў, гэтым мусіць займацца Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы. Палітолаг лічыць, што гэта працяг напружанасці адносінаў, рэалізацыя дыпламатычнай пагрозы.
Шаўцоў: "Гэта працяг словаў, якія Лукашэнка ўжо не раз казаў, што Беларусь мае вялікае значэнне для Расіі ў ваенным плане. Складана ўявіць сабе, чым Расія можа замяніць Беларусь на захадзе. Гэта проста элемент, дакладней адна з тэмаў. Раней яна не надта ўсплывала, цяпер усплыла. Даўно акрэслілася стратэгія Лукашэнкі ў новай фазе адносінаў з Расіяй: ён асабліва не паддаецца".
На думку палітолага, канфлікт з Беларуссю – адзін з фактараў выбарчай палітыкі Дзмітрыя Мядзведзева. Канфлікт будзе працягвацца, пакуль у Расіі не пройдуць прэзідэнцкія выбары, лічыць Шаўцоў.
Мае значэнне вайсковая дэкларацыя, падпісаная паміж NATO і Расіяй. З пункту гледжання NATO тое, што Лукашэнка аслабляе вайсковае супрацоўніцтва з Расіяй, - плюс, лічыць эксперт.