Шаўцоў: Выбары пройдуць да магчымага крызісу з-за цэнаў на газ
Палата прадстаўнікоў хутчэй за ўсё збярэцца, каб прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў. Такое меркаванне выказаў палітолаг Юры Шаўцоў у гутарцы з Еўрарадыё. На думку эксперта, выбары будуць прызначаныя на канец 2010 года, бо гэты час найбольш выгадны ўладзе.
Шаўцоў: "Калі ў нас прызначаць выбары, напрыклад, у снежні, то яны пройдуць да крызісу, які можа адбыцца пад Новы год з-за цэн на газ. Тады ў нас будзе кансалідаваная ўлада, якая будзе мець крэдыт народнага даверу на рэзкія дзеянні, як гэта заўжды бывае пасля выбараў".