Шэрыл Кроў дапамагла Клэптану з новым альбомам

Амерыканская спявачка Шэрыл Кроў узяла ўдзел у запісе новага альбома Эрыка Клэптана.  На афіцыйным сайце музыкі паведамляецца, што пласцінка будзе называцца "Clapton" і паступіць у продаж 28 верасня 2010 года.

Дыск будзе складацца з 14 кампазіцый. Інфармацыі пра тое, у запісе якіх трэкаў прыняла ўдзел Кроў, пакуль няма. Сам Клэптан апісвае сваю новую працу як "эклектычную падборку нечаканых песень", якія з'яўляюцца "неспадзяванкай не толькі для слухачоў, але і для самога аўтара".

Папярэдні сольны альбом Клэптана "Back Home" быў выдадзены ў жніўні 2005 года. У 2006-м была апублікавана сумесная праца Эрыка і амерыканскага музыкі Джэй Джэй Кэйла - дыск The Road to Escondido. Дарэчы Кэйл таксама ўзяў удзел у запісе альбома "Clapton".

Фота: zimbio.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі