Шклоўскі раён стаў трэцім у краіне

1 траўня ў Мінску адкрылі рэспубліканскую дошку Гонару. У яе занесеныя назвы найлепшых прадпрыемстваў, рэгіёнаў і абласцей краіны па сукупнасці выканання імі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў мінулым годзе.  Па словах міністра эканомікі Беларусі Мікалая Зайчанкі, частка месцаў так і не была запоўненая з-за жорсткіх правілаў адбору жадаючых трапіць на дошку. Сярод абласцей прадказальна перамагла Магілёўская вобласць.

Сярод раёнаў лепшым быў прызнаны Рэчыцкі. Шклоўскі раён стаў трэцім у краіне. У спаборніцтве гарадоў перамог Мазыр, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі