Школьнік атрымаў цяжкія траўмы — у аўтобусе раптоўна адчыніліся дзверы

У аграгарадку Солы Смаргонскага раёна 11-гадовы школьнік выпаў з аўтобуса падчас руху. Здарэнне адбылося яшчэ 24 чэрвеня. Як інфармуе БелаПАН, за некалькі метраў да прыпынку дзверы аўтобуса "ПАЗ", у якім ехалі дзеці, раптоўна адчыніліся. Хлопчык выпаў і атрымаў цяжкія траўмы галавы, яго шпіталізавалі.

У адносінах кіроўцы аўтобуса распачалі крымінальную справу па артыкуле "парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання дзіцяці". Вядома, што 48-гадовы мужчына быў цвярозы. Прызначаныя экспертызы, праводзіцца апытанне сведкаў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі