Школьнікі выратавалі інваліда з палаючага дома
Два віцебскія дзевяцікласнікі ды іхны 20-гадовы сябра за колькі дзён да Новага года выратавалі на пажары старога інваліда і жанчыну. Пажар адбыўся ў прыватным сектары. Суседзі выклікалі выратавальнікаў, але самі ў чаканні пажарнікаў не рызыкнулі лезці ў агонь. Хлопцы, якія праходзілі міма, даведаўшыся, што ў палаючай хаце ёсць людзі, кінуліся іх ратаваць. Спачатку знайшлі ды выцягнулі праз акно нямоглага старога, а потым гаспадыню хаты. Дзякуючы хлопцам абодва цудам засталіся жывымі.
Супрацоўнікам МНС давялося пашукаць юных герояў, бо тыя пайшлі з месца здарэння, не пакінуўшы сваіх каардынатаў. Нарэшце зваршчыка Руслана Алоева і школьнікаў Івана Калініна і Юрыя Ганчарова знайшлі і ўручылі ім каштоўныя падарункі ад гарадскога ўпраўлення МНС.