Школьны курс па праваслаўі адправілі на дапрацоўку
Навукова-метадычная рада пры Міністэрстве адукацыі не ўхваліла факультатыўны курс "Асновы праваслаўнай культуры. Святыні беларускага народа". Як адзначаюць "Беларускія навіны", не выключана, што выкладанне гэтага курса пачнецца з другога паўгоддзя, калі факультатыў паспеюць дапрацаваць з улікам выказаных заўваг.
Курс, як адзначаюць чыноўнікі, будзе вывучацца толькі факультатыўна - па жаданні школьнікаў і іх бацькоў.
Адпраўлены на дапрацоўку курс па асновах праваслаўнай культуры планавалася выкладаць з 1-га па 11-ы класы.