Школу будучага мытніка адкрываюць у БДУ

Навучальная праграма прадугледжвае знаёмства слухачоў з гісторыяй, спецыфікай, функцыямі і асноўнымі накірункамі дзейнасці супрацошнікаў мытных службаў. Такім чынам, старшакласнік можа не толькі псіхалагічна падрыхтавацца да сумоўя, але і вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.



Весці заняткі будуць выкладчыкі кафедры мытнай справы факультэту міжнародных адносінаў БДУ і супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні.



Прафесійна-псіхалагічнае сумоўе ў Беларусі праходзяць абітурыенты, якія плануюць паступаць на спецыяльнасці “правазнаўства”, “эканамічнае права”, “дзяржаўнае кіраванне і права”, “мытная справа”, “журналістыка”, “міжнародная журналістыка”, “міжнародныя адносіны” і “міжнароднае права”, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі