Школы і садкі забяспечваюць пікеты педагогамі
Еўрарадыё атрымала копію дзіўнага дакумента аб удзеле педагогаў у пікетах за Аляксандра Лукашэнку. І пацікавілася, ці сапраўды адміністрацыйны рэсурс выкарыстоў
На копіі дакумента, які аказаўся ў распараджэнні Еўрарадыё, на кожны
дзень цягам двух тыдняў пазначаны час, нумары школ і садкоў, з якіх
патрабуюць прадставіць сваіх супрацоўнікаў на пікет ля мінскага рынка
"Серабранка".
Дакумент не мае ні нумару, ні пячаткі, ні подпісу.
Адрасаты — "кіраўнікі ўстаноў адукацыі". Іх просяць "забяспечыць удзел
маладых, ініцыятыўных супрацоўнікаў".
Графік складзены ад імя Анжэлы Насковай, старшыні аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай працы Ўпраўлення адукацыі Ленінскага раёна.
Копія дакумента
У размове з Еўрарадыё Анжэла Наскова факт існавання графіка пікетавання ля рынка "Серабранка" не адмовіла.
Анжэла Наскова: "Графік
зрабілі так, каб людзям было зручна, каб маглі чаргавацца, каб не было
нагрузкай для іх. Мы прапануем педагогам выйсці ў гэты час пікетаваць,
але яны самі паводле свайго жадання ідуць".
Згодна са словамі
Анжэлы Насковай, ініцыятыва скласці графік належыць не адукацыйнаму
ўпраўленню раёна, а штабу Аляксандра Лукашэнкі.
Анжэла Наскова: "Гэта
з рэкамендацыі штаба быў распісаны час усіх ініцыятыўных людзей, як яны
стаяць. У нас Асіпчук Святлана Анатольеўна — прадстаўніца нашага
штаба, і гэта распрацоўвалася разам з ёй, гэта не проста я сабе ўзяла
распрацавала".
Еўрарадыё: "Значыць, вы проста дапамагаеце штабу?"
Анжэла Наскова: "Так, я сама ініцыятыўная асоба, і мы працуем толькі праз штаб, толькі з яго згоды. Тое, што яны сказалі, — тое мы і робім".
Ідэолаг упэўнівае, што школы могуць і адмовіцца, але яны добраахвотна самі падтрымліваюць: "настаўнікі даволі падкаваныя ідэалагічна, разумеюць сітуацыю", - кажа спадарыня Наскова.
19 кастрычніка Еўрарадыё праверыла, ці сапраўды людзі з пазначанымі ў дакуменце прозвішчамі стаяць у пікеце.
Вытрымка з графіка. У гэты дзень Еўрарадыё выправілася на пікет ля рынку "Серабранка". На ім прысутнічала Ляўкоўская Ала, і па два супрацоўнікі з
ДУ №101, СШ №118 і СШ №54, як і пазначана ў графіку.
На
пікеце а 12-ай гадзіне прысутнічала сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра
Лукашэнкі Ала Ляўкоўская, як і пазначана ў графіку. Каля яе — група
падтрымкі: чатыры жанчыны і дзве маладыя дзяўчыны. Усе — у шаліках
"Белая Русь". Ніхто з іх, апрача Алы Ляўкоўскай, пасведчанне сябра
ініцыятыўнай групы не паказаў.
Еўрарадыё: Вы з якой школы?
Дзве жанчыны: З 54-й.
Еўрарадыё, да дзвюх іншых жанчын: А вы — з 118-ай, так?
Дзве іншыя жанчыны: Не, дзіцячы садок №101" [той самы, адкуль Ала Ляўкоўская — заўвага Еўрарадыё].
Еўрарадыё: А з 118-й школы ёсць?
Жанчыны: Не, не ведаем тут такіх, мы з 54-ай школы і садка №101.
Звяртаюся да дзвюх маладых дзяўчат з групы падтрымкі, якія стаяць трохі паасобку.
Еўрарадыё: Дзяўчаты, прывітанне! Вы з 118-й школы?"
Дзяўчыны: Так.
Еўрарадыё: Ці праўда, што вас школа адпраўляе прымусова?
Дзяўчыны (увесь час смяюцца): Не, мы добраахвотна! За квітнеючую Беларусь!
Такім чынам, усе пазначаныя ў дакуменце школы і садкі за 19 кастрычніка супадаюць.
Ала Ляўкоўская і жанчыны з групы падтрымкі абвяргаюць, што адукацыйныя ўстановы фармуюць групы падтрымкі прымусова-добраахвотна.
Ала Ляўкоўская: "Я такога не чула. У мяне ёсць група падтрымкі — хто жадае, той ідзе! Сцвярджаю, што такога не можа быць!"
Дырэктары шэрагу школ, якія пазначаныя ў графіку, таксама кажуць, што ўсё добраахвотна. Вытрымкі з размоваў:
Еўрарадыё: Вам не здаецца дзіўным, што Ўпраўленне адукацыі...
Дырэктарка школы: Не, мне не здаецца дзіўным... Гэта добраахвотная справа кожнага чалавека.
Еўрарадыё: Як адбор настаўнікаў адбываецца на пікет?
Дырэктар іншай школы:
Гэтае пытанне намеснік дырэктара па выхаваўчай працы курыруе. А ўвогуле
— усё добраахвотна. Большасць настаўнікаў падтрымліваюць лінію
кіраўніцтва, таму нікога прымушаць не даводзіцца.
Еўрарадыё: Ці можна не выконваць дакумент аддзела ідэалогіі і не адпраўляць настаўнікаў на пікеты?
Дырэктар яшчэ адной школы: Вядома!
Еўрарадыё: А як гэта адбываецца? Вы, напрыклад, пытаецеся ў настаўнікаў у настаўніцкай, хто хацеў бы пайсці?
Дырэктар яшчэ адной школы: Ну так!
19
кастрычніка Еўрарадыё звярнулася да старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з
пытаннем, ці не з'яўляецца гэта выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурса і
ці не парушае выбарчае заканадаўства. Частка размовы:
Еўрарадыё: ...На ваш погляд, гэта не парушае выбарчае заканадаўства?
Лідзія Ярмошына: Я не бачу гэтага дакумента, таму нічога не магу каментаваць завочна з чужых словаў.
Еўрарадыё: А калі гэты дакумент — рэальнасць?
Лідзія Ярмошына: Я павінна яго бачыць. Я не думаю, што ён існуе як рэальнасць.
Абсалютна не веру ў гэта... Гэта вам нехта паведаміў! Вы не бачылі гэтага дакумента!
Еўрарадыё: Я трымаю яго копію ў руках...
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што падобныя прадпісанні — парушэнне выбарчага заканадаўства.
Валянцін Стэфановіч: "Я лічу, гэта незаконна. Гэта выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурса чысцейшай вады. Паводле 61-га артыкула
Выбарчага кодэкса, забараняецца ўдзел адміністрацый арганізацый у зборы
подпісаў... Усе садкі і школы падпарадкоўваюцца раённаму аддзелу
адукацыі. Выходзіць, што аддзел адукацыі раёна, выкарыстоўваючы свае
службовыя паўнамоцтвы, накіроўвае сваіх падначаленых на пікеты".
Валянцін Стэфановіч задаецца пытаннем: ці аплачваецца педагогам час пікетавання з дзяржаўнага бюджэту альбо яны бяруць адгул з працы?
Вытрымка з артыкула 61 Выбарчага кодэкса РБ:
"Удзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў, як і прымус у
працэсе збору подпісаў і ўзнагароджанне выбарцаў за ўнясенне подпісу, не
дапускаюцца. Парушэнне гэтых патрабаванняў можа быць падставай для
адмовы ў рэгістрацыі альбо адмены рашэння аб рэгістрацыі кандыдата ў
Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь".
На фота: адзін з пікетаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі