Шон Конэры вернецца ў Шатландыю, калі яна абвесціць незалежнасць
Знакаміты акцёр сэр Шон Конэры, які першым выканаў ролю Джэймса Бонда, заявіў, што ён гатовы вярнуцца ў Шатландыю, калі яна здабудзе незалежнасць ад Злучанага Каралеўства. Паводле словаў 77-гадовага Шона Конэры, які цяпер жыве на Багамскіх
выспах, Шатландыя знаходзіцца як ніколі блізка да таго, каб стаць
самастойнай краінай. Ён лічыць, што засталося зрабіць яшчэ адзін крок і
вельмі хоча, каб гэта адбылося пры яго жыцці.
РИА “Новости”
РИА “Новости”