Шоў Юзэфовіча на песню Ялфімава беларусы так і не ўбачаць

У размове з Еўрарадыё польскі рэжысёр Януш Юзэфовіч паведаміў, што наўрад ці будзе паказваць нумар для Еўрабачання ў Беларусі, як планаваў раней. Паводле яго слоў, ад гэтага адмовіўся Пётр Ялфімаў.
Януш Юзэфовіч: "З аднаго боку хацелася б, але з іншага боку хацелася б забыць, бо гэта непрыемная сітуацыя. Можа быць лепш паказаць іншыя свае працы ў Беларусі. А на гэта нават шкада часу. Я спадзяюся, што ён зразумее, што ён не альфа ды амега і не ўвесь свет круціцца вакол яго і ягонай жонкі. А я аб гэтым хачу забыцца і заняцца іншымі справамі".

Нагадаем, падчас паўфіналу “Еўрабачання” ў Маскве беларусам па розных прычынах не ўдалося паўнавартасна паказаць нумар. Пасля выступлення Пятра Ялфімава, Януш Юзэфовіч заявіў, што на сцэне ад яго нумара нічога не засталося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі