Шпілеўскі: Пасля аднаго сезона ў "Штутгарце" Глеб вернецца ў "Барселону"
Паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі і іспанскай "Барселоны" Аляксандр Глеб падпісаў арэндны кантракт з нямецкім "Штутгартам", за які гуляў у 2000-2005 гадах Вось што паведаміў пра тэрмін кантракту менеджэр Глеба Мікалай Шпілеўскі:
"Кантракт падпісаны на адзін сезон. Пасля аднаго сезона Глеб вяртаецца ў "Барселону".
Паводле слоў Шпілеўскага, Глеб цяпер знаходзіцца ў Штутгарце, ён ужо прайшоў медагляд.
Нагадаем, днямі чакалася, што беларускі футбаліст будзе аддадзены ў арэнду італьянскаму "Інтэру", але бакі не здолелі дамовіцца.
Фота — kp.by