Штанге адправіў Гурэнку, Штанюка і Кульчыя на пенсію

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге падтрымлівае ідэю правядзення развітальнага матча для ветэранаў зборнай. Аб гэтым ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску. "Зразумейце, я вельмі паважаю Сяргея Гурэнку, Сяргея Штанюка і Аляксандра Кульчыя, якія за доўгія гады аддалі зборнай Беларусі шмат сіл і здароўя.

Я не сумняваюся ў высокім узроўні іх майстэрства. Але мы паставілі перад сабою мэту стварыць новую, маладую каманду, якая павінна дамагацца добрых вынікаў у будучыні. Калі я паклічу ў зборную гэтых ветэранаў, то не змагу ж трымаць іх на лаве запасных, правільна?

Калі ж яны будуць выходзіць на поле, то моладзь, якой у будучыні давядзецца абараняць гонар краіны, не атрымае гульнявой практыкі і не набярэцца неабходнага досведу.

Я б вельмі жадаў пагутарыць сам-насам з ветэранамі зборнай і растлумачыць ім канцэпцыю стварэння новай каманды"
, — сказаў Бернд Штанге.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі