Штанге лічыць, што БАТЭ здольныя абгуляць "Эвертон"

Каментуючы вынікі матча “Бенфіка” — БАТЭ (2:0) галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге выказаў меркаванне, што барысаўскі клуб здольны пазмагацца за ачкі ў групе як мінімум з “Эвертонам”. “Тое, што БАТЭ з гіганцкім адрывам выйграе ў чэмпіянаце Беларусі, толькі паказвае, якім доўгім для нашага футбола будзе шлях у Еўропу, — цытуе трэнера газеты “Прессбол”. — Але я не стаў бы крытыкаваць барысаўчан: яны стараліся пазбегнуць паразы, шмат бегалі, змагаліся. У першыя паўгадзіны наша каманда мне спадабалася — яна гуляла сканцэнтравана і практычна ні ў чым не саступала гаспадарам.

<…>

Ангельскія гранды — “МЮ”, “Чэлсі”, “Арсенал” — на парадак мацнейшыя за “Бенфіку”. А “Эвертон” — ніжэйшы ўзровень. Веру, што барысаўская каманда можа перамагчы яго, асабліва на сваім полі. Мне хацелася б падбадзёрыць футбалістаў БАТЭ — хай яны не вешаюць нос!”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі