Штэфан Фюле: Патэнцыял "Усходняга партнёрства" выкарыстоўваецца на 10-20%

Патэнцыял "Усходняга партнёрства" ў рамках адносін Беларусі і Еўрасаюза пакуль выкарыстоўваецца толькі на 10-20%, заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕС і палітыкі добрасуседства на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Беларусь. Прычына гэтага — у адсутнасці дамоўна-прававых адносінаў паміж нашымі краінамі. Беларусь — адзіная дзяржава-партнёр Еўрасаюза ва "Усходнім партнёрстве", якая не мае Пагаднення аб партнёрстве і асацыяцыі з Еўрасаюзам. Ратыфікацыя Пагаднення была замарожаная ЕС у 1997 годзе ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі ў сферах дэмакратыі і правоў чалавека.



Штэфан Фюле на сустрэчы з журналістамі. Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі