Што можа набыць беларус за адну тысячу рублёў (Фота)
Бабруйскія прадпрымальнікі завабліваюць пакупнікоў, прадаючы ўвесь тавар за…1 тысячу рублёў.
Бабруйскі цэнтральны рынак налічвае каля двух дзясяткаў гандлёвых намётаў з надпісам “Увесь тавар па тысячы”. Навокал заўжды таўкуцца узрушаныя пакупнікі. Тут вы здолееце набыць лак для пазногцяў, грабеньчык, дрэнны кухонны ножык, нож для мясарэзкі, нож для рэзкі шкла, відэлец, лыжку, рулетку на 3 метры, адвёртку, штопар, клей, люстэрка, мачалку, значык з надпісам “Я люблю Бабруйск” ці фоткай Арланда Блума, і яшчэ мноства падобнай драбязы.
Еўрарадыё зацікавілася, а што можна набыць за тысячу рублёў у звычайнай бабруйскай краме? Высветлілася, што “разліковы білет” з выявай Мастацкага музея вам прададуць: соль і соду, адзін пачачак макаронаў хуткага прыгатавання, чупа-чупс, жуйку, сярэдні банан, невялічкі лімон, ківі ці маленькі апельсін, амаль усе віды ёгуртаў, паўлітровую бутэльку мінералкі, туалетную паперу і запалкі, беларускія цыгарэты, марожанае, адзін пачак халвы.
Здымкі Алеся Васько