Што новенькага знайшлі для Be2gether у Беларусі?
Літоўскі фестываль працягвае шукаць новыя імёны сярод беларускіх музыкантаў. Пакуль знайшлі Вольскага і Open Space. Па словах арганізатара Be2gether Гедруса Клімкявічуса, Лявон Вольскі з новай праграмай "Белая яблыня грому" на вершы беларускіх класікаў ідэальна падыходзіць да фармату фестывалю.
Гедрус Клімкявічус: “Нягледзячы на тое, што Лявон з’яўляецца легендай беларускага року, ён не спыняецца і ўвесь час шукае якія-небудзь новыя творчыя шляхі. Мяне гэта вельмі радуе”.
Акрамя новага альбому "Белая яблыня грому" Лявон выканае хіты сваіх папярэдніх праектаў — "Крамбамбуля", "Я нарадзіўся тут" і інш.
Другім прадстаўніком Беларусі на Be2gether 2010 стаў малады гурт Open Space, які нядаўна выпусціў дэбютны альбом "Deal With Silence".
“Мне падаецца, што яны яшчэ ў пачатку шляху, але мы бачым у іх патэнцыял і спадзяемся, што выступ на Be2gether дапаможа ім зрабіць крок наперад” — кажа Гедрус Клімкявічус.
Музыканты Open Space рады магчымасці паказаць сябе Еўропе і збіраюцца падрыхтаваць яркую прэзентацыю свайго выступу:
“Мы не будзем дзяліць выступ на новае і старое, а сыграем правераную праграму, каб сапраўды “выбухнуць” за межамі Беларусі”.
Яшчэ 2 беларускія кандыдатуры застаюцца пад пытаннем.
У той жа час з расійскімі хэдлайнерамі фестываль вызначыўся: на Be2gether выступіць гурт "Рубль" (новы праект былых удзельнікаў гурта “Ленинград” на чале з Сяргеем Шнуравым).
Заходнюю сцэну прадставіць вядомы брытанскі рэпер Roots Manuva, які супрацоўнічаў з Gorillaz, U.N.K.L.E., Nightmares On Wax, The Cinematic Orchestra, Coldcut і шматлікімі іншымі выканаўцамі.
Еўрарадыё пра Be2gether
Афіцыйны сайт Be2gether
Замова квіткоў на Be2gether